28.11.2022
У студзені 2023 года пройдуць здымкі дзіцячага мастацкага фільма пра Наваполацк «Сапраўдныя чараўнікі», а зусім хутка пройдуць кастынгі. Кастынг на галоўныя ролі, ролі другога плана і эпізадычныя ролі пройдзе ўжо ў сераду, 30 лістапада з 14.00 да 17.00 у Палацы дзяцей і моладзі г.Наваполацка (вул. Якуба Коласа, д.12).