Упраўленне эканомікі

Упраўленне эканомікі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта

Адрас: г. Наваполацк, вул. Маладзёжная, 74. E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Начальнік упраўлення – Дзянісік Наталля Сцяпанаўна, каб.211, тэл.. (0214) 50-31-25.

Графік асабістага прыёму наведвальнікаў начальнікам упраўлення

Аддзел эканамічнага аналізу:

Намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела - , каб.211а, тэл./факс: (0214) 50-31-24

Галоўны спецыяліст - Абязава Ганна Васільеўна, каб.211а, тэл./факс (0214) 50-31-18

Галоўны спецыяліст - Марцінкевіч Ганна Ўладзіміраўна, каб.211а, тэл./факс (0214) 50-31-17

Аддзел камунальнай уласнасці:

Начальнік аддзела – Бяркозава Таццяна Мікалаеўна, каб.212, тэл. (0214) 50-31-09

Галоўны спецыяліст - Загнетава Наталля Уладзіміраўна, каб.212, тэл. (0214) 50-31-16

Галоўны спецыяліст – Лемяшкевіч Вольга Міхайлаўна, каб.109, тэл./факс (0214) 50-31-22


Асноўныя функцыі ўпраўлення эканомікі:

- вызначае прыярытэтныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця горада, удзельнічае ў распрацоўцы прапаноў па фарміраванні дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі;

- забяспечвае распрацоўку і рэалізацыю праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця горада, а таксама мерапрыемстваў і паказчыкаў, накіраваных на выкананне задач, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамам і гарвыканкамам;

- даводзіць эканамічныя паказчыкі і даныя сацыяльна-эканамічнага характару да структурных падраздзяленняў гарвыканкама і арганізацый;

- ажыццяўляе сістэматычны кантроль за рэалізацыяй абласных эканамічных праграм, прагнозаў і іншых мерапрыемстваў, якія датычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця горада;

- рыхтуе і прадстаўляе ў Наваполацкі гарадскі Савет дэпутатаў, гарвыканкам, іншыя органы дзяржаўнага кіравання матэрыялы і праекты рашэнняў па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця горада;

- аналізуе паказчыкі і тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця горада, а таксама дзяржаўнага і недзяржаўнага сектараў эканомікі горада з вылучэннем ключавых праблем і выпрацоўкай прапаноў па іх вырашэнні;

- каардынуе дзейнасць структурных падраздзяленняў гарвыканкама і арганізацый па забеспячэнні выканання ў горадзе сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва рэспублікі; па забеспячэнні кантролю за выкананнем падпарадкаванымі (падведамаснымі) ім арганізацыямі, якія атрымалі дзяржаўную падтрымку па рашэннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Урада Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, умоў яе аказання, правядзенню аналізу эфектыўнасці прадстаўленых прэферэнцый;

- выпрацоўвае прапановы па эфектыўным развіцці прамысловага комплексу горада і арганізацый аграпрамысловага комплексу ў рамках праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, зыходзячы з прыярытэтных напрамкаў развіцця эканомікі рэспублікі;

- аналізуе фінансавы стан арганізацый горада, уносіць прапановы па павышэнні эфектыўнасці работы суб'ектаў гаспадарання;

- выпрацоўвае меры па ўдасканаленні сістэмы ўзаемаразлікаў, паляпшэнні фінансавага стану і плацежна-разліковай дысцыпліны арганізацый;

- удзельнічае ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па падтрымцы прадпрымальніцтва, развіццю канкурэнцыі; узаемадзейнічае з грамадскімі аб'яднаннямі і іншымі арганізацыямі па пытаннях падтрымкі і развіцця прадпрымальніцтва ў горадзе;

- удзельнічае ў распрацоўцы асноўных напрамкаў знешнеэканамічнай палітыкі, рыхтуе прагнозы і праграмы развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці, прапановы па фарміраванні экспартна-імпартнай палітыкі, развіццю ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных адносін з іншымі дзяржавамі;

- распрацоўвае прынцыпы і механізмы рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы ажыццяўлення інвестыцый у горадзе, уключаючы стымуляванне, прыцягненне і выкарыстанне ўнутраных і знешніх інвестыцый, распрацоўвае меры па прыцягненню нацыянальных і замежных інвестараў, фінансавых сродкаў у рамках праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі;

- забяспечвае рэалізацыю ў горадзе функцый службы «адно акно» ў частцы ўзаемадзеяння з інвестарамі, у тым ліку па пытаннях заключэння інвестыцыйных дагавораў і папярэдняга кансультавання інвестараў;

- ажыццяўляе меры па стымуляванні ў горадзе інавацыйнай дзейнасці, у тым ліку засваенні ў вытворчасці новых і інавацыйных тэхналогій;

- кантралюе належнае ўпраўленне, выкарыстанне і распараджэнне дзяржаўнай маёмасці ў межах паўнамоцтваў, прадастаўленых гарадскім Саветам дэпутатаў і гарвыканкамам;

- разглядае прапановы камунальных юрыдычных асоб на прыватызацыю і пераўтварэнне дзяржаўных унітарных арганізацый у адкрытыя акцыянерныя таварыствы, ажыццяўляе падрыхтоўку для разгляду гарвыканкамам і гарадскім Саветам дэпутатаў прапаноў па здачы ў арэнду і адчужэнню дзяржаўнай маёмасці, кантроль за іх выкананнем;

- вядзе адзіны рэестр дзяржаўнай маёмасці, улік дагавораў арэнды, аналізуе эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, у тым ліку арандаванай;

- ажыццяўляе дзяржаўную рэгістрацыю і ліквідацыю (спыненне дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання, у частцы дэлегаваных Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам паўнамоцтваў, фарміруе Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - Адзіны рэгістр) (тэрытарыяльную частку Адзінага рэгістра) у частцы звестак аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, ліквідацыі юрыдычных асоб (спынення дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў), змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў статуты юрыдычных асоб (устаноўчыя дагаворы - для камерцыйных арганізацый, якія дзейнічаюць толькі на падставе ўстаноўчых дагавораў), змяненняў, якія ўносяцца ў пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама іншых звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Адзіны рэгістр у адпаведнасці з заканадаўствам;

- ажыццяўляе адміністрацыйныя працэдуры;

- разглядае звароты грамадзян і юрыдычных асоб у адпаведнасці з заканадаўствам.


ПЕРАЛІК АДМІНІСТРАЦЫЎНЫХ ПРАЦЭДУР, якія ажыццяўляюцца ўпраўленнем эканомікі Наваполацкага гарвыканкама ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 №200 (рэд. ад 16.03.2021) «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»

№ працэдуры

Назва адміністрацыйнай працэдуры

Глава 1. ЖЫЛЛЁВЫЯ ПРАВААДНОСІНЫ

1.14

Рэгістрацыя дагавора арэнды (субарэнды) нежылога памяшкання, машына-месца

ГЛАВА 18 АТРЫМАНЫЯ ДАХОДЫ І ВЫПЛАЧАНЫЯ ПАДАТКІ, ЗБОРЫ (ПОШЛІНЫ). АТРЫМАННЕ ІНФАРМАЦЫІ З АДЗІНАГА ДЗЯРЖАЎНАГА РЭГІСТРА ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ І ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ. ПРАСТАЎЛЕННЕ АПАСЦІЛЯ НА ДАКУМЕНТАХ АБО ЛЕГАЛІЗАЦЫЯ ДАКУМЕНТАЎ, АТРЫМАННЕ ІНФАРМАЦЫІ З АРХІЎНЫХ ДАКУМЕНТАЎ.

18.18

Прадастаўленне інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Скачать Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ўпраўленнем па заявах грамадзян, у фармаце PDF (падрабязна).


ПЕРАЛІК АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР, якія ажыццяўляюцца ўпраўленнем эканомікі Наваполацкага гарвыканкама ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2012 №156 (рэд.ад 05.05.2021) «Аб зацвярджэнні адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, унясенні дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2009г. №193 і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»)

№ працэдуры

Назва адміністрацыйнай працэдуры

ГЛАВА 6. АХОВА НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ І ПРЫРОДАКАРЫСТАННЯ

6.56.3

Узгадненне праекта кансервацыі, раскансервацыі, ліквідацыі, змяненняў у праект кансервацыі горных прадпрыемстваў, падземных збудаванняў, не звязаных са здабычай карысных выкапняў горных прадпрыемстваў, звязаных з распрацоўкай радовішчаў стратэгічных карысных выкапняў і карысных выкапняў абмежаванага распаўсюджвання, радовішчаў агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў і падземных вод, падземных збудаванняў, не звязаных са здабычай карысных выкапняў (за выключэннем праекта ліквідацыі)

ГЛАВА 13. ЮСТЫЦЫЯ

13.1

Узгадненне найменняў камерцыйных і некамерцыйных арганізацый

13.2

Прадастаўленне інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Глава 17. ДЗЯРЖАЎНАЯ РЭГІСТРАЦЫЯ НЕРУХОМАЙ МАЙНАСЦІ, ПРАВОЎ НА ЯЕ І ЗДЗЕЛАК З ЁЙ, УЛІК МАЙНАСЦІ І КІРАВАННЕ МАЁМАСЦЮ

17.171

Прыняцце рашэння, якое пацвярджае набываючую даўнасць на нерухомую маёмасць


Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ўпраўленнем у адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, у фармаце PDF
(падрабязна)
.


Інфармацыя ўпраўлення:

Прадпрыемствы і таваравытворцы горада Навапалацка - DOC I PDF

Асноўныя прадпрыемствы-экспарцёры тавараў і паслуг – DOC I PDF

Невыкарыстоўваныя аб'екты нерухомасці – ТУТ

Last modified on 28.09.23
Інтэрнэт-рэсурсы