Аб прадастаўленні статыстычнай справаздачнасці

24.11.2022

Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што зацверджаны:

- форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-адходы (Мінпрыроды) «Справаздача аб абыходжанні з адходамі вытворчасці» і ўказанні па яе запаўненні (пастанова Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2022 г. № 90);
- форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-паветра (Мінпрыроды) «Справаздача аб выкідах забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц выкідаў» і ўказанні па яе запаўненні (пастанова Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2022 г. № 88).

Указаныя формы ўводзяцца ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2022 год, з 1 студзеня 2023 г.

Прадстаўленне справаздач у тэрмін да 30 студзеня ў выглядзе электроннага дакумента ажыццяўляецца з выкарыстаннем спецыялізаванага праграмнага забеспячэння, якое размяшчаецца разам з неабходнымі інструктыўнымі матэрыяламі па яго разгортванні і выкарыстанні на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы