З пачуццём ДЗЯЖАВЮ Аршанскі ХК "Лакаматыў" з'язджае з Наваполацка. Другі хакейны матч дамашняй серыі супраць "Лакаматыва" зноў застаўся за дружынай Наваполацкага "Хіміка". Выніковы лік матча 3:1 на нашу карысць і адпаведна 2:0 у серыі. Ад сябе асабіста і ўсіх навапалачан віншую каманду і трэнерскі штаб ХК "ХІМІК" з перамогай. Асобныя словы падзякі адрасую выконваючаму абавязкі галоўнага трэнера Станіславу Андрэевічу Корабаву за зладжаную і эфектыўную працу з камандай. Малайцы хлопцы! Так трымаць! Мы ў вас верым