Навіны

24.06.2021

Бюсты Быкаву і Барадуліну адкрылі ва Ушачах

Ва Ушачах урачыста адкрылі помнікі-бюсты народным пісьменніку і паэту Беларусі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Бюсты з'явіліся дзякуючы ахвяраванням паклоннікаў беларускіх класікаў. Арганізаваў збор сродкаў і курыраваў увесь праект мінчанін Глеб Лабадзенка. У выніку людзі ахвяравалі больш за Br27 тыс. Аўтарамі помнікаў-бюстаў сталі скульптары Ігар Засімовіч і Аляксей Сарокін, архітэктар Віктар Карака.
23.06.2021

Больш за 1,4 тыс. чалавек паўдзельнічалі ў акцыі «Полымя памяці» ў Віцебску

Больш за 1,4 тыс. чалавек сталі ў ланцужок ад мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебскай вобласці на плошчы Перамогі ў Віцебску да воінскіх пахаванняў для перадачы лампады з часцінкай Вечнага агню, якая з'яўляецца сімвалам незгасальнай памяці. Агонь беражліва перадалі па жывым ланцужку, які расцягнуўся ад цэнтральнай плошчы да воінскага пахавання на Успенскай горцы. Тут жа ўдзельнікі акцыі прынялі ўдзел у рэспубліканскай мінуце маўчання, усклалі вянкі і кветкі, адбыўся мітынг.
22.06.2021

У Віцебску прадставілі новага старшыню гарвыканкама

21 чэрвеня старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў прадставіў актыву і дэпутатам горада новага старшыню Віцебскага гарвыканкама Мікалая Арлова. Дэпутаты гарсавета на пазачарговай сесіі зацвердзілі яго на пасадзе.
21.06.2021

Памятная акцыя, прысвечаная 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, прайшла ў Полацку

У Полацку на мемарыяльным комплексе "Урочышча Пяскі" прайшла памятная акцыя, прысвечаная 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У ёй прынялі ўдзел сотні людзей - дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі органаў улады, кіраўнікі ўсіх рэлігійных канфесій, прадстаўнікі замежных дыпламатычных місій, арганізацыі і грамадзяне, якія ўнеслі ўклад у будаўніцтва мемарыяла. На здымку: у час памятнай акцыі ў Полацку.
18.06.2021

Міжнародны фестываль «ФотаКрок» пройдзе ў Віцебску ў канцы чэрвеня

VI Міжнародны фестываль фатаграфіі "ФотаКрок" імя Сігізмунда Юркоўскага пройдзе ў Віцебску 23-27 чэрвеня. Штогадовы форум аб'ядноўвае прафесіяналаў і аматараў для абмену вопытам і творчымі ідэямі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары фестывалю.
17.06.2021

Нарыхтоўка кармоў ідзе ў Бешанковіцкім раёне

Нарыхтоўка кармоў ідзе ў Бешанковіцкім раёне. З першага ўкосу тут плануюць сабраць 43,2 тыс. т кармавых адзінак.
Інтэрнэт-рэсурсы