04.07.2022
На выкананне пункта 11 комплекса мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021-2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2021 г. № 28, рашэння Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 31 мая 2022 г. № 247 «Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі да новага навучальнага года шматдзетным сем'ям» сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, на кожнага навучэнца, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), будзе праводзіцца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года.