Дзяржаўтаінспекцыя з 15 чэрвеня па 15 жніўня 2022 года праводзіць рэспубліканскую прафілактычную кампанію па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх «Летам дзеці ў бяспецы»

16.06.2022

Асноўная мэта кампаніі - шырокая інфармацыйна-тлумачальная работа аб праблемах дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прычынах і наступствах ДТЗ з удзелам дзяцей і падлеткаў, давядзенне мер прафілактыкі, звяртаючы ўвагу дарослых на неабходнасць пастаяннага кантролю за дзецьмі падчас іх знаходжання на вуліцы і захавання правілаў бяспечнай перавозкі непаўналетніх пасажыраў.

У гэты перыяд асноўныя намаганні ўсяго асабовага складу Наваполацкага АДАІ будуць накіраваны як на правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў з рознымі катэгорыямі ўдзельнікаў дарожнага руху, так і кропкавую працу ў працоўных калектывах, дзіцячых аздараўленчых і прышкольных лагерах, з бацькоўскай аўдыторыяй з дапамогай сродкаў смс-чатаў у мэсэнджарах.

Будзе ажыццёўлены дзейсны кантроль за выкананнем вадзіцелямі індывідуальнага транспарту, а таксама аўтобусаў, якія ажыццяўляюць перавозку груп дзяцей, ПДР і іншых патрабаванняў заканадаўства ў галіне забеспячэння бяспечнай перавозкі непаўналетніх пасажыраў.

Правядуць адпрацоўкі нерэгулюемых пешаходных пераходаў, участкаў аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, найбольш схільных да рызыкі ўчынення наездаў на пешаходаў і веласіпедыстаў.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы