У асноўным невядомыя падманваюць людзей сталага веку. Ашуканцы тэлефануюць грамадзянам, прадстаўляюцца банкаўскімі працаўнікамі, супрацоўнікамі праваахоўных органаў або паведамляюць, што іх блізкі сваяк патрапіў ДТЗ і яму тэрмінова патрэбны грошы.
ВАРТА ПАМЯТАЦЬ: калі вам патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што ваш сваяк у бядзе, пераканайцеся, што ваш сваяк насамрэч мог апынуцца ў бядзе.
Таксама супрацоўнікі органаў унутраных спраў настойліва звяртаюць увагу грамадзян на наступныя меры засцярогі:
► ніколі не здзяйсняйце дзеянняў пад дыктоўку незнаёмых асоб;
► ніколі не адпраўляйце грошы незнаёмым асобам на іх электронны рахунак/кашалёк;
► ніколі не размяшчайце ў адкрытым доступе інфармацыю асабістага характару;
► калі вам тэлефануюць з банка/міліцыі паведамляюць, аб пагрозе вашых грашовых сродкаў, альбо папярэджваюць аб афармленні крэдыту на ваша імя неадкладна спыніце размову з тым, хто тэлефануе і ператэлефануеце ў банк;
► калі на ваш тэлефон паступае паведамленне ад сяброў ці сваякоў з просьбай аказаць матэрыяльную дапамогу, перш чым выручыць чалавека пераканайцеся ў тым, што матэрыяльная дапамога сапраўды яму неабходна, ператэлефануйце яму;
► калі вы карыстаецеся ў сетцы Інтэрнэт гандлёвымі пляцоўкамі, перш чым уводзіць свае персанальныя дадзеныя ці ПІН-коды банкаўскіх карт пераканайцеся у сапраўднасці сайта (часта ашуканцы маскіруюцца пад банкаўскія анлайн-сістэмы), імкніцеся аплачваць свае пакупкі накладным плацяжом.
► звяртайце ўвагу на назвы «сайтаў», якія адрозніваюцца ад арыгінальных на адну літару ці сімвал. У такім выпадку інфармацыя патрапіць у рукі да ашуканцаў.
Інфармацыя УУС Віцебскага аблвыканкама
