15.02.2023
Па статыстыцы прычынай кожнага 6 пажару ў рэспубліцы з'яўляецца парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання. Мы жывем у век навуковых тэхналогій, інавацый і тэхнічнага прагрэсу. І сёння ўжо цяжка ўявіць, што раней для асвятлення жылля трэба было запаліць лучыну ці, у лепшым выпадку - свечку, а, каб папіць чайку - «раскачагарыць» самавар.