15 лютага 1989 года завяршыўся вывад вайскоўцаў Абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Афганістана

15.02.2023

Па ацэнцы некаторых сучасных палітолагаў, гэта была першая буйная антытэрарыстычная вайна найноўшай гісторыі. Кіраўніцтва горада звярнулася да тых, хто выконваючы воінскі абавязак, быў да канца верны прысязе.

Паважаныя таварышы!
Сёння ў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў мы ўшаноўваем тых, хто выконваючы воінскі абавязак у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Аўганістане, быў да канца верны прысязе! Вайна ў чужой краіне для многіх стала суровым выпрабаваньнем. Мы схіляем галовы перад подзвігам загінуўшых воінаў, смуткуем разам з тымі, чыё жыццё і лёс былі скалечаны, хто не дачакаўся сваіх сыноў, мужоў, братоў. У гэты дзень мы дзякуем тым, хто выжыў. Вы праявілі шчырую неабыякавасць да лёсаў народаў дружалюбных дзяржаў, а сёння з'яўляецеся прыкладам патрыятызму для цяперашніх пакаленняў беларусаў. У наш няпросты час перадзелу свету, імкнення ўнесці нестабільнасць у спакойнае жыццё Рэспублікі Беларусь асабліва каштоўная ваша работа з моладдзю. Толькі вы, сведкі баявых бітваў, можаце праўдзіва расказаць аб тым, што такое вайна. Менавіта вы працягваеце баявыя традыцыі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вучыце наша маладое пакаленне дастойна служыць Беларусі, выхоўваеце сапраўдных патрыётаў і абаронцаў Радзімы. Жадаем вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, бадзёрасці духу і мірнага неба над галавой!

 

Дзмітрый Дзямідаў,
член Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь,
старшыня Наваполацкага
гарвыканкама

Алег БУЕВІЧ,
старшыня
Наваполацкага гарадскога
Савета дэпутатаў

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы