Вынікі спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Правапарадак»

22.02.2023

З 17 па 18 лютага на тэрыторыі горада Наваполацка праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Правапарадак» у мэтах стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі і прафілактыкі ўчынення злачынстваў у грамадскіх месцах.

Галоўнай задачай супрацоўнікаў праваахоўных органаў у перыяд правядзення СКМ «Правапарадак» было своечасовае выяўленне і спыненне любой супрацьпраўнай дзейнасці, раскрыццё злачынстваў прафілактыка ўчынення вулічных злачынстваў.
У перыяд правядзення СКМ «Правапарадак» праваахоўнікі правялі агляд месцаў незаконнай рэалізацыі вадкасці з утрыманнем спірту. У выніку фактаў незаконнага абароту фальсіфікаванага алкаголю выяўлена не было. У мэтах кантролю за асобамі, якія стаяць на ўліку ў Наваполацкім ГАУС для правядзення прафілактычнай работы па папярэджанні ўчынення злачынстваў у грамадскіх месцах, было наведана па месцы жыхарства звыш 240 асоб. У выніку праверкі выяўлена 2 парушэнні ў дачыненні да асоб, за якімі ўстаноўлены прэвентыўны нагляд, 3 парушэнні ў дачыненні да асоб, асуджаных да абмежавання волі без накіравання ў Папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу, 1 парушэнне ў дачыненні да асобы, якая парушыла патрабаванне прафілактычнага ўліку. Супрацоўнікамі ППСМ Наваполацкага ГАУС правяраліся гарадскія забаўляльныя ўстановы і крамы з кругласутачным рэжымам працы.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы