Спынена спроба незаконнага ўвозу абсталявання

20.02.2023

Абсталяванне для ўборкі памяшканняў коштам больш за 275 тыс. рублёў спрабавалі незаконна завезці з Польшчы. Спробу незаконнага ўвозу на тэрыторыю ЕАЭС партыі інструментаў і абсталявання для прыбірання памяшканняў спынілі супрацоўнікі Віцебскай мытні.

Кошт незадэклараваных тавараў склаў больш за 275 тыс. рублёў. Грузавы аўтамабіль Mercedes-Benz рухаўся з Польшчы праз пункт пропуску «Урбаны». Згодна з прадстаўленым перавозчыкам таварасуправаджальным дакументам, у транспартным сродку перамяшчаліся гумовыя пальчаткі, аднак пры правядзенні мытнага надгляду ўстаноўлена адсутнасць гэтага тавару і выяўлена звыш 2 тыс. адзінак розных інструментаў і абсталявання для ўборкі памяшканняў, не заяўленых у дакументах. Такое недэклараванне магло б "зэканоміць" польскаму перавозчыку на мытных плацяжах больш за 35 тыс. рублёў. Па дадзеным факце Віцебскай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 1 арт. 15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь (недэклараванне). Санкцыяй артыкула прадугледжаны штраф у памеры да 30 працэнтаў ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы