Паважаныя вайскоўцы і ветэраны Узброеных Сіл, дарагія навапалачане!

23.02.2023

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і 105-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Гэтае свята ўвасабляе прыхільнасць непераходзячым каштоўнасцям беларускага народа - патрыятызму, мужнасці і служэнню Радзіме.

Усяму, што ляжыць у аснове спакою і стабільнасці, міру і працвітання роднай зямлі. Сёння мы з упэўненасцю гаворым, што ў краіне створана прафесійнае, добра аснашчанае армія, якое здольна не толькі забяспечыць бяспеку Беларусі ад знешняга агрэсара, але і з'яўляецца ўнутраным стрыжнем дзяржаўнасці. Адпавядаць такім высокім патрабаванням вельмі няпроста. Таму ратная прафесія заўсёды была доляй валявых, адважных і моцных духам. Мы ўпэўненыя, што ў нашых сілавых ведамствах служаць менавіта такія людзі.

Асаблівыя словы ўдзячнасці і падзякі мы адрасуем нашым ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і воінам-інтэрнацыяналістам. Ваша доблесць і адвага заўсёды будуць служыць прыкладам для ўсіх, хто сёння выконвае свой воінскі абавязак. Шанаваць памяць аб гераізме і стойкасці пакаленняў абаронцаў Айчыны - наш святы абавязак, які мы не дазволім сказіць і перакрэсліць.
Дарагія навапалачане! Прыміце пажаданні моцнага здароўя, міру і дабрабыту. Няхай гэтае свята натхняе на дасягненне новых мэт, матывуе на добрыя справы і новыя перамогі на карысць Рэспублікі Беларусь! Са святам!

 

Дзмітрый Дзямідаў,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
старшыня Наваполацкага гарвыканкама

Алег БУЕВІЧ,
старшыня Наваполацкага гарадского Савета дэпутатаў

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы