«Мірная стваральная праца на карысць чыстай і зялёнай краіны!»

02.03.2023

Пад такім дэвізам у Беларусі стартаваў месячнік па навядзенні парадку на зямлі. Вясна - пара абнаўлення прыроды: з зямлі сыходзіць снег, ад лёду вызваляюцца рэкі і азёры, птушкі вяртаюцца з далёкіх краёў і пачынаюць будаваць або аднаўляць свае гнёзды, зелянеюць лугі і гаі, з'яўляюцца далікатныя першыя кветкі.

Нажаль, увесну з-пад снега з'яўляюцца не толькі першацветы, але і смецце, стыхійныя звалкі.

Па традыцыі, Мінпрыроды ініцыюе правядзенне месячніка па навядзенні парадку на зямлі. У гэтым годзе акцыі па добраўпарадкаванні населеных пунктаў правядуць з сакавіка да сярэдзіны траўня. Экалагічная кампанія 2023 года пройдзе пад дэвізам "Мірная стваральная праца на карысць чыстай і зялёнай краіны!". Каб родны край пачысцеў, падключыцца запрашаюць кожнага жыхара Беларусі.

У сакавіку ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдуць мерапрыемствы па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторый, а ў красавіку, калі прагрэецца зямля, Беларусь упрыгожаць тысячы маладых дрэў і кустоў, будуць закладзены сотні алей свету і стварэння.

Цяпер у мэтах актывізацыі работ па навядзенні парадку на зямлі абласныя камітэты і раённыя інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правяраюць стан тэрыторый уздоўж чыгунак, прыдарожных палос, прыпыначных пунктаў, садовых таварыстваў, гаражных кааператываў, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый, тэрыторый дзяржаўнага ляснога. фонду. Ажыццяўляецца праверка захавання схем абыходжання з камунальнымі адходамі, стану кантэйнерных пляцовак, наяўнасці кантэйнераў для раздзельнага збору адходаў.

Наваполацкая гарадская і

раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў

і аховы навакольнага асяроддзя

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы