Маладому пакаленню пашчасціла нарадзіцца і вырасці ў суверэннай краіне, дзе кожнаму чалавеку гарантавана права на годнае і мірнае жыццё, дзе людзі моцныя адзінствам, ушаноўваюць сваю гісторыю і паважаюць памяць продкаў.
Маладосць і юнацкасць - самы цудоўны час у жыцці кожнага чалавека, ён напоўнены надзеяй і грандыёзнымі планамі, здабыццём сапраўдных сяброў і выбарам жыццёвых арыенціраў. Менавіта вам, крэатыўным і энергічным, трэба будзе вызначаць далейшы лёс не толькі сваёй малой радзімы, але і будучыню нашай любімай Беларусі. Для вас адчыненыя ўсе дзверы!
На працягу усяго года Наваполацк будзе цэнтральнай пляцоўкай правядзення разнастайных мерапрыемстваў для моладзі і тых, хто працуе ў сферы рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Сёння грамадства ўскладае на вас вялікія надзеі, бо новае аблічча эканомікі, культурнага і грамадскага жыцця краіны шмат у чым будзе залежаць ад арганічнага ўключэння маладога пакалення грамадзян у вырашэнне самых адказных і складаных задач.
Мы шчыра дзякуем усім, хто аказаў высокі давер Наваполацку і даў магчымасць называцца маладзёжнай сталіцай Рэспублікі Беларусь 2023 года. Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы зробім шмат, а рэалізацыя задуманых планаў і ініцыятыў стане дастойным укладам у развіццё маладзёжнага руху ўсёй Беларусі.
Жадаем усім плённай працы, новых сяброў і далейшых поспехаў на жыццёвым шляху!
Дзмітрый Дзямідаў,
член Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь,
старшыня Наваполацкага
гарвыканкама
Алег БУЕВІЧ,
старшыня
Наваполацкага гарадскога
Савета дэпутатаў