ДАІ рэкамендуе вадзіцелям павысіць пільнасць на дарогах

27.02.2023

У школьнікаў скончыліся дадатковыя канікулы. Бацькам трэба нагадаць дзецям алгарытм дзеянняў пры пераходзе праезнай часткі. Нават на зялёны сігнал святлафора і асабліва на нерэгулюемым пешаходным пераходзе трэба спыніцца каля краю праезнай часткі, паглядзець па баках.

Пераканаўшыся, што вадзіцелі спыніліся, пешаход можа пачаць перасякаць праезную частку. Дайшоўшы да сярэдзіны, ён зноў павінен упэўніцца, што аўтамабілі спыніліся і прапускаюць яго.
Дзіця павінна ведаць, што нельга раптоўна выбягаць на дарогу, у тым ліку на пераходах. У дварах, перад тым як выйсці на праезную частку, неабходна вызірнуць з-за прадметаў, якія абмяжоўваюць бачнасць, і пераканацца, што няма машын, якія рухаюцца. Калі вы бачыце, што старонняе вам дзіця не ўпэўнены і не можа само перайсці дарогу, дапамажыце яму. Памятайце, што толькі ад вас залежыць, якую мадэль паводзінаў на дарозе абярэ ваша дзіця. Будзьце прыкладам правільнага і бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху!

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы