«Кожнаму пешаходу-флікер у дарогу!»

17.02.2023

Пад такім дэвізам 17 лютага ДАІ Наваполацка правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду выкарыстання святлоадбіўных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.

За студзень бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 8 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, у якіх 2 чалавекі загінулі, 6 - атрымалі раненні. Супрацоўнікі ДАІ правядуць рэйдавыя мерапрыемствы, выступленні ў працоўных калектывах, навучальных установах, нагадваючы аб важнасці прымянення святлоадбіўных элементаў, якія зніжаюць рызыку дарожна-транспартнага здарэння з удзелам пешаходаў у 10 разоў.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы