Не дайце сябе падмануць!

01.12.2022

Увага! У розных месэнджарах ашуканцы вядуць рассылку інфармацыі аб інвестыцыях і атрыманні прыбытку з дапамогай неіснуючай платформы ААТ "Нафтан". Для далучэння да платформы просяць увесці імя і прозвішча, электронную пошту, нумар тэлефона.

Настойліва рэкамендуецца не ўносіць свае персанальныя дадзеныя на старонках падазроных сайтаў і пераходзіць па падазроных спасылках. Уся актуальная інфармацыя размяшчаецца на афіцыйным сайце ААТ "Нафтан" https://www.naftan.by

Крыніца: «Веснік Нафтана»

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы