Бустарную (паўторную) вакцынацыю супраць інфекцыі COVID-19 прайшлі 76% прышчэпленых ад першаснага курса. Для стварэння і падтрымання мінімальнай калектыўнай імуннай абароны неабходна ахапіць бустэрнай вакцынацыяй не менш за 90% прышчэпленых першасным курсам. Прышчэпачная кампанія супраць грыпу ў эпідэміялагічны сезон 2022-2023 гг. пачалася з 1 кастрычніка 2022 года і працягнецца да 1 снежня 2022 года. На 23 лістапада 2022 года прышчэплена супраць грыпу 38 працэнтаў насельніцтва горада. Для абароны насельніцтва ад грыпу, плануецца ахапіць 40% насельніцтва горада, што з'яўляецца важным у перыяд захавання рызыкі інфікавання COVID-19.