З юбілеем - працаўніцу тылу!

18.11.2022

У свой 95-ы дзень нараджэння працаўніца тылу Ніяніла Маластоўцава прымала віншаванні ад адміністрацыі і грамадскіх аб'яднанняў Нафтаграда.


Першы намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкама Сяргей Сямёнычаў заўважыў, што Ніаніла Міхайлаўна вельмі пазітыўны і добры чалавек: «Нягледзячы на тое, што на долю гэтай неверагоднай жанчыны выпала нямала выпрабаванняў, яна працягвае захоўваць бадзёрасць духу. Рэгулярна наведвае цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва і прымае актыўны ўдзел у канцэртных праграмах. Праз песенныя і харэаграфічныя нумары яна дзеліцца з падрастаючым пакаленнем незаменным досведам і творчым патэнцыялам. На жаль, ветэранаў становіцца ўсё
менш і менш. Таму мы цэнім кожнага і хочам, каб яны заставаліся з намі як мага даўжэй». Да цёплых слоў далучылася і лідэр гарадской арганізацыі РГА "Белая русь" Наталля Сцягашова. Наталля Валер'еўна павіншавала працаўніцу тылу з юбілейнай датай і пажадала, каб такіх свят у яе было як мага больш. Бо тая загартоўка, якая ёсць у Ніянілы Міхайлаўны, дазваляе ёй жыць з вялікім аптымізмам і зараджаць такой неверагоднай энергіяй усіх жыхароў гарада. Не засталася імянінніца і без падарункаў. Госці ўручылі ёй кветкі, паштоўкі і цёплы плед, які будзе саграваць у халодныя зімовыя дні.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы