60-гадовы юбілей адзначае Цэнтральная бібліятэка імя Уладзіміра Маякоўскага

25.11.2022

У рамках святкавання 60-годдзя цэнтральнай бібліятэкі імя Уладзіміра Маякоўскага 24 лістапада ў фае ўстановы ўрачыста адкрылі бюст вядомаму пісьменніку Уладзіміру Маякоўскаму.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі ўладаў горада на чале са старшынёй Наваполацкай гарадской рады дэпутатаў Алегам Буевічам, які прачытаў вершы вядомага савецкага паэта. Першы намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкама Сяргей Сямёнычаў уручыў дырэктару Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы горада Марыі Караваевай сертыфікат на суму 20 тысяч беларускіх рублёў на паляпшэнне тэхнічнага стану ўстановы. Да віншаванняў далучыліся даўнія сябры бібліятэкі і дырэктары ўстаноў культуры горада. Прыемным падарункам для ўсіх прысутных стала прэзентацыя рэдкіх кніг з Нацыянальнага Полацкага культурна-гістарычнага музея-запаведніка. Сярод найбольш цікавых экспанатаў: факсімільнае выданне "Слуцкага Евангелля" і мініяцюрныя зборнікі вершаў беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы