З пачатку года выяўлена 2928 парушэнняў правілаў дарожнага руху з боку вадзіцеляў, якія эксплуатуюць транспартныя сродкі без дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, з іх 183 парушэнні дапушчаны паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання. Акрамя гэтага, 7 юрыдычных асоб ажыццяўлялі эксплуатацыю транспарту, які не мае допуску да ўдзелу ў дарожным руху.
Варта нагадаць што, кіроўцы, якія кіруюць транспартным сродкам, у дачыненні да якога не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, або які не зарэгістравана ва ўстаноўленым парадку - будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе накладання штрафу ад 1 да 3 базавых велічынь. У выпадку паўторнага парушэння на працягу года штраф складзе ад 2 да 5 базавых велічыняў.