Наваполацкі ГАУС інфармуе

07.04.2022

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 13.11.2001 г. №61-3 «Аб зброі» права на набыццё зброі самаабароны, спартыўнай, паляўнічай і сігнальнай зброі і боепрыпасаў да яе маюць грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія дасягнулі 18-летняга ўзросту.

Для атрымання дазволу на набыццё зброі грамадзянін абавязаны прадставіць: пісьмовую заяву; пашпарт; медыцынскае заключэнне аб адсутнасці супрацьпаказанняў да валодання зброяй; дзяржаўнае пасведчанне на права палявання (для тых, хто набывае паляўнічую гладкаствольную зброю); квітанцыя аб выплаце дзяржпошліны за дазвол на набыццё зброі (1 базавая велічыня за адзінку зброі).

Для падаўжэння дазволу на права захоўвання і нашэння зброі грамадзянін абавязаны прадставіць: пісьмовую заяву; пашпарт; медыцынскае заключэнне аб адсутнасці супрацьпаказанняў да валодання зброяй, дазвол на захоўванне і нашэнне зброі; квітанцыю аб выплаце дзяржпошліны за падаўжэнне дазволу на права захоўвання і нашэнні зброі (1 базавыя велічыня за адзінку зброі). Заява аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дазволу падаецца за месяц да заканчэння тэрміна яго дзеяння і разглядаецца на працягу аднаго месяца з дня падачы.

На тэрыторыі г.Наваполацка, налічваецца больш за 780 уладальнікаў індывідуальнай грамадзянскай зброі, за перыяд 2021 года на тэрыторыі горада выведзена з абароту 59 адзінак зброі, з іх: 9 адзінак не зарэгістраванай, 218 боепрыпасаў рознага калібру.

Індывідуальным уладальнікам агнястрэльнай і газавай зброі хацелася б нагадаць:

продаж, абмен і перадача зброі іншай асобе, без адпаведнага дазволу АУС катэгарычна забараняецца;

пры перамене адраса ўладальнік зброі абавязаны неадкладна паведаміць мясцоваму органу міліцыі, а пры пераездзе на новае месцапражыванне - зняць зброю з уліку ў мясцовым органе міліцыі і ў 10-дзённы тэрмін зарэгістраваць па месцы новага жыхарства;

у выпадку страты або крадзяжу зброі, неадкладна паведаміць у мясцовы орган міліцыі;

уладальнікі абавязаны забяспечыць надзейнае захоўванне зброі ў замыканых шафах або металічных скрынях, якія выключаюць доступ да яе сваякоў і старонніх асоб.

Паляўнічыя стрэльбы захоўваюцца ў чахлах у разраджаным стане асобна ад боепрыпасаў.

уладальнік нясе асабістую адказнасць за парушэнне правілаў захоўвання зброі.

Асоба, якая добраахвотна (у тым ліку па прапанове ўлад) здала агнястрэльную зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, выбуховыя прылады або іх асноўныя часткі, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

У адпаведнасці з арт. 24.31 КоАП Рэспублікі Беларусь парушэнне тэрмінаў рэгістрацыі агнястрэльнай, газавай, пнеўматычнай або кідальнай зброі, тэрмінаў падаўжэння дзеяння дазволаў на яе захоўванне і нашэнне або правілаў пастаноўкі яго на ўлік цягне накладанне штрафу ў памеры ад 4 да 15 базавых велічынь.

Акрамя таго, за парушэнне правілаў абыходжання са зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі заканадаўствам прадугледжана крымінальная адказнасць, згодна з арт.арт. 294-300 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Асоба, якая добраахвотна здала зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці.

Грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй аб зброі, боепрыпасах і выбуховых рэчывах, якія захоўваюцца незаконна, просім паведамляць па тэл.: 51-02-02, 50-70-55, МТС 8-029–598 -40-05, А1 8-029–324-27-02.Тэлефоны працуюць кругласутачна. Ананімнасць гарантуем.

Час прыёму па пытаннях дазвольнай сістэмы: серада, пятніца, з 08:00 да 13:00, аўторак, чацвер з 15.00 да 20.00, субота з 9:00 да 13:00. Наваполацкі ГАУС вул. Дзяржынскага, дом №2, кабінет №35.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы