ДАІ заклікае кіроўцаў і пешаходаў да асцярожнасці на дарозе ў сувязі з пагаршэннем надвор'я

06.04.2022

Дзяржаўтаінспекцыя Віцебшчыны рэкамендуе ўсім удзельнікам дарожнага руху праяўляць максімум асцярожнасці.

Заклікаем вадзіцеляў выконваць меры бяспекі, выбіраць бяспечную хуткасць, максімальна трымаць дыстанцыю да наперадзе ідучага транспарту, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў і манеўраў за рулём, па магчымасці адмовіцца ад абгону.

Варта быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, пуцеправодаў, мастоў, на закругленнях дарог.

Абавязкова выкарыстанне рамянёў бяспекі як на пярэдніх, так і на задніх сядзеннях усіх транспартных сродкаў, абсталяваных імі.

Пешаходам таксама варта паклапаціцца аб сваёй бяспецы. Перад тым як сысці з тратуара на пешаходны пераход, трэба ўпэўніцца, што ўсе аўтамабілі спыніліся. Пры скрыжаванні праезнай часткі не варта карыстацца мабільнымі тэлефонамі і іншымі гаджэтамі. У цёмны час сутак неабходна пазначыць сябе флікерамі.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы