у тым ліку ў форме выбарачных праверак, маніторынгаў і мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 № 510 «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».
Так у адпаведнасці з планамі выбарачных праверак у Полацкім раёне на I паўгоддзе 2022 года за студзень-сакавік праведзены выбарачныя праверкі двух суб'ектаў гаспадарання, у ходзе якіх устаноўлены 52 парушэнні (недахопы) у галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, выдадзены прадпісанні аб ухіленні выяўленых парушэнняў. За ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў, выяўленых падчас праверак, у адносінах да вінаватых асоб пачата 7 адміністрацыйных працэсаў.
Найбольш распаўсюджанымі парушэннямі з'явіліся наступныя:
- парушэнне парадку вядзення ўліку аб'ектаў расліннага свету на зямельных участках суб'ектаў гаспадарання;
- парушэнне патрабаванняў Экалагічных норм і правіл ЭкаНіП 17.01.06-001-2017 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Патрабаванні ЭКАЛАГІЧНАЙ БЯСПЕКІ», ЭкаНіП 17.08.06-002-2018 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Атмасфернае паветра (у тым ліку азонавы слой). Правілы эксплуатацыі газаачышчальных установак»;
- захоўванне (размяшчэнне) адходаў па-за санкцыянаванымі месцамі;
- незабеспячэнне падзелу адходаў па відах;
- ажыццяўленне дзейнасці па абыходжанні з адходамі без дазволу на захоўванне і захаванне адходаў вытворчасці або зацверджанай узгодненай ва ўстаноўленым парадку інструкцыі па абыходжанні з адходамі вытворчасці.
Такім чынам, аналіз вынікаў праведзеных выбарачных праверак у 2022 годзе пацвярджае мэтазгоднасць і абгрунтаванасць уключэння адабраных суб'ектаў у планы выбарачных праверак.