Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў г. Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты, у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць найлепшых бізнесменаў у намінацыях:
«Паспяховы старт»;
«Стабільны поспех» (дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў);
«Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»;
«Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»;
«Эфектыўны індывідуальны бізнес» (удзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).
Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) - у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў г. Мінска.
Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2022 г.
Удзел у конкурсе бясплатны.
Больш падрабязная інфармацыя на сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь https://economy.gov.by/ru/uvaga -uvaga-ru/