Дэкаду па прафілактыцы правапарушэнняў непаўналетніх і надзвычайных здарэнняў з іх удзелам у перыяд вясновых канікул праводзяць праваахоўнікі ў горадзе Наваполацку

29.03.2022

У перыяд з 25 сакавіка па 03 красавіка супрацоўнікі Наваплоцкага ГАУС узмоцняць кантроль за паводзінамі непаўналетніх з мэтай недапушчэння з іх боку правапарушэнняў, а таксама траўматызму і іншых надзвычайных сітуацый.

Акцэнт робіцца на выяўленнi і спыненнi фактаў уцягвання непаўналетніх у супрацьпраўныя паводзіны, ужыванне алкагольных напояў з боку дарослых асоб, узмацненне кантролю за асобамі, якія знаходзяцца на прафілактычным кантролі ў інспекцыі па справах непаўналетніх, а таксама недапушчэнне і спыненне фактаў выхаду на лёд. З гэтай мэтай будуць праводзіцца рэйдавыя мерапрыемствы супрацоўнікамі Наваполацкага ГАУС у месцах канцэнтрацыі непаўналетніх, у тым ліку ў вячэрні і начны час. Варта памятаць, што падлеткі да 16 гадоў могуць знаходзіцца па-за жыллём у начны час толькі ў суправаджэнні дарослых асоб. У выпадку парушэння дадзенай нормы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць  у дачыненні да бацькоў.

Начальнік ІСН Наваполацкага ГАУС

Бабуль В.Р.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы