З 04 па 08 красавіка на тэрыторыі г. Наваполацка пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без гвалту!»

29.03.2022

Праблема гвалту ў сям'і па-ранейшаму застаецца актуальнай.

У бягучым годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў 5 разоў узрасла колькасць «бытавых забойстваў» (з 1 да 5) і ў 2 разы (з 3 да 6) павялічылася колькасць наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Істотнымі прычынамі гвалту ў сям'і па-ранейшаму з'яўляюцца працоўная незанятасць і злоўжыванне спіртнымі напоямі. Праведзены аналіз за 2 месяцы 2022 года паказаў, што 10 з 11 забойстваў (90 працэнтаў) і 12 з 14 фактаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў (86 працэнтаў) у Віцебскай вобласці ўчынены пасля сумеснага распівання алкагольных напояў. У сферы «побыту» ўсе забойствы і цяжкія цялесныя пашкоджанні здзейснены ў стане алкагольнага ап'янення і пасля сумеснага распівання.

У мэтах павышэння эфектыўнасці работы па папярэджанні супрацьпраўных паводзін грамадзян, прыняцця вычарпальных мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, прэвентыўнага ўздзеяння да асоб, якія ўчыняюць злачынствы і правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін на тэрыторыі г. Наваполацка з 04 ​​па 08 красавіка 2022 года праводзіцца асноўны этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Дом без гвалту!».

Наваполацкі гарадскі аддзел унутраных спраў сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі ведамствамі і грамадскімі аб'яднаннямі праінфармуюць грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі горада, аб адказнасці прадугледжанай дзеючым заканадаўствам, за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да членаў сям'і, дапамогі ахвярам гвалту, магчымасцях дзяржаўных і грамадскіх арганізацыі ў рашэнні дадзеных праблем. Спецыяльна створаныя міжведамасныя рабочыя групы наведаюць па месцы жыхарства сямейных агрэсараў, з улікам наяўнай эпідэміялагічнай абстаноўкі выступяць ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах. Таксама, запланаваны шэраг іншых агульнапрафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца ў сферы сямейна-бытавых адносін.

Пры правядзенні рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Дом без гвалту!» акцэнт будзе зроблены на максімальнае прыняцце ўсімі зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі мер адміністрацыйна-прававога ўздзеяння да грамадзян, якія дапускаюць гвалт у сям'і, у першую чаргу, дзе; пражываюць непаўналетнія дзеці, прызнаныя знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама састарэлыя грамадзяне, таксама будуць растлумачаны палажэнні новага заканадаўства аб прафілактыцы хатняга гвалту.

Інспектар прафілактыкі ААПП Наваполацкага ГАУС Халілава Д.Э.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы