, якая прадугледжвае рэалізацыю комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне, выяўленне і раскрыццё злачынстваў, звязаных з паступленнем у незаконны абарот лекавых сродкаў, якія змяшчаюць у сваім складзе наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы
, канфіскацыю наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, вырабленых з лекавых прэпаратаў саматужна або ў падпольных лабараторыях. Асноўнымі задачамі праграмы з'яўляюцца: папярэджанне і выяўленне крадзяжоў наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў з аб'ектаў іх вытворчасці, захоўвання, выкарыстання і транспарціроўкі; спыненне парушэнняў устаноўленых правілаў уліку, вытворчасці, набыцця, захоўвання, водпуску, перавозкі і перасылкі лекавых прэпаратаў, якія змяшчаюць у сваім складзе наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы; выяўленне фактаў падробкі медыцынскіх рэцэптаў і іншых дакументаў на атрыманне наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, а таксама іншых медыцынскіх моцнадзейных прэпаратаў, устанаўленне датычных да гэтага асоб; выяўленне фактаў выкарыстання, крадзяжу лабараторнага і іншага абсталявання для вырабу наркотыкаў нелегальным спосабам; кантроль за прадпрыемствамі і арганізацыямі ўсіх форм уласнасці, якія выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці прэкурсоры. У выпадку, калі вы валодаеце інфармацыяй, што датычыцца фактаў учынення злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў, просім Вас паведаміць у Наваполацкі ГАУС па тэлефоне МТС 8-029-598-40-05, А1 8-029-324- 27-02 ці 102.