пад дэвізам «Прышпілі сябе і сваіх пасажыраў!» (прапаганда выкарыстання сродкаў пасіўнай бяспекі (рамяні, шлемы, дзіцячыя ўтрымліваючыя прылады)
Акцыя апроч прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў прапагандуе выкарыстанне рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымліваючых прылад.
Многія вадзіцелі аўтатранспарту скардзяцца на тое, што прышпіліўшыся, за рулём адчуваюць сябе некамфортна і гэта перашкаджае ім кіраваць аўтамабілем. Але ёсць і тыя, якія наадварот, не прышпіліўшыся, адчуваюць дыскамфорт і неабароненасць. Людзі, якія задумваюцца аб сваёй бяспецы, пачынаюць няўхільна выконваць патрабаванні Правілаў дарожнага руху. І калі гэта ўваходзіць у норму, іх дзеянні даходзяць да аўтаматызму.
Не прышпілены кіроўца, трапіўшы нават у нязначнае ДТЗ, дзе ў аўтамабіля няма сур'ёзных пашкоджанняў, можа атрымаць траўмы, несумяшчальныя з жыццём або застацца інвалідам.
Згодна з п.178 ПДР, перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:
дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, - ва ўзросце да пяці гадоў;
дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, - ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.
Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання ўказаных у частцы першай гэтага пункта прылад, у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў.
Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лабавога шкла транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны.
Дапускаецца выкарыстанне не толькі так званых «дзіцячых крэслаў», але і іншых прылад, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай штатных рамянёў бяспекі.
У рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху супрацоўнікі ДАІ найперш звернуць увагу на парушэнні Правілаў вадзіцелямі і пасажырамі ў частцы прымянення рамянёў бяспекі.
Нагадаем, што за дадзенае парушэнне згодна з часткай 3 артыкула 18.11 КоАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да кіроўцы можа быць накладзены штраф у памеры да 1 базавай велічыні. Калі вадзіцель прыцягваецца паўторна на працягу года пасля накладання спагнання за такое ж правапарушэнне, то памер штрафу павялічваецца ад 2 да 5 базавых велічынь.
За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з часткай 6 арт.18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да кіроўцы накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры да 4 базавай велічыні.