На службу ў міліцыю прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць не толькі ў абласным цэнтры, але і на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў.
У перыяд праходжання службы мы гарантуем сацыяльную абароненасць: стабільную заработную аплату, магчымасць будаўніцтва ўласнага жылля на льготных умовах, атрыманне кампенсацыі за наём жылля і бясплатнай вышэйшай адукацыі ва ўстановах Міністэрства ўнутраных спраў. Іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат.
Аддзел унутраных спраў размяшчаецца ўсучасным будынку, з абсталяваным спартыўным ітрэнажорным заламі, стралковым цірам.
Таксама кар'еру ў міліцыі можна пачаць з навучання ва ўстановах адукацыі сістэмы Міністэрства ўнутраных справаў. Выпускнікам школ, якія вырашылі звязаць свой лёс са службай у міліцыі, варта ўжо сёння звярнуцца па цікавячых пытаннях у падраздзяленне кадраў.
Звяртайцеся на адрас г. Віцебск, вул. Церашковай, 24. Тэлефон падраздзялення кадраў 8 (0212) 48-00-18.