Сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі-2022» пройдзе 26 сакавіка

16.03.2022

26 сакавіка 2022 г. пад эгідай Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF) ва ўсім свеце ўжо 16-ы раз пройдзе самая масавая міжнародная экалагічная акцыя - «Гадзіна Зямлі».

Упершыню гэта мерапрыемства было праведзена ў аўстралійскім горадзе Сіднэі 31 сакавіка 2007 г. Ужо праз год акцыю падтрымала 35 дзяржаў і звыш 400 гарадоў. Рэспубліка Беларусь далучылася да мерапрыемства ў 2009 годзе.

Асноўная мэта акцыі – прыцягнуць увагу да наступстваў змены клімату, неабходнасці адказнага стаўлення да прыроды і рэсурсаў нашай планеты.

У дзень мерапрыемства ў сотнях гарадоў свету ў 20:30 па мясцовым часе на гадзіну згаснуць вокны дамоў і грамадскіх будынкаў, знікне падсвятленне славутасцяў.

Эканомія энергіі не з'яўляецца галоўнай мэтай акцыі - важна адзінства, якое праяўляюць людзі перад тварам экалагічных праблем, гатоўнасць кожнага зрабіць свой уклад у дабрабыт планеты.

Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі «Гадзіна Зямлі»:

26 сакавіка 2022 г. у 20:30 на гадзіну выключым святло разам!

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы