Мерапрыемствы накіраваны на папярэджанне ДТЗ з прычыны перавышэння хуткасці. Гэтыя парушэнні інспектары будуць выяўляць з прымяненнем галоснага, негалоснага і змешанага кантролю, а таксама з дапамогай сучасных тэхнічных сродкаў.
— Перавышэнне хуткасці па-ранейшаму застаецца адной з асноўных прычын учынення дарожных аварый. Такія здарэнні, як правіла, спалучаны з гібеллю людзей і цяжкай матэрыяльнай або маральнай шкодай, — адзначылі ў ДАІ.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што па арт. 18.12 КjАП за перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху прадугледжана адказнасць:
• ад 10 да 20 км/г - штраф у памеры да 1 базавай велічыні;
• ад 20 да 30 км/ч - ад 1 да 3 базавых;
• ад 30 да 40 км/ч - ад 3 да 10 базавых;
• на 40 км/г і больш - ад 8 да 12 базавых.
За паўторнае перавышэнне хуткасці звыш 20 км/г на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання можна атрымаць штраф ад 5 да 15 базавых велічынь або пазбавіцца права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам да 1 года (не прымяняецца пры фіксацыі перавышэння ўстаноўленай хуткасці руху працуючымi ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі).