Аддзел архітэктуры і горадабудаўніцтва, будаўніцтва Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта нагадвае аб правядзенні апытання грамадскай думкі для ўліку пры распрацоўцы Схемы.
Просім запоўніць ананімную анлайн-анкету
https://bit.ly/novopolotsk2021
Адказы на анкету прымаюцца з 29 кастрычніка 2021 года па 1 красавіка 2022 года. Паступіўшыя прапановы будуць разгледжаны тэрытарыяльным падраздзяленнем архітэктуры і будаўніцтва, а таксама распрацоўшчыкам горадабудаўнічай дакументацыі.
Мэта распрацоўкі Схемы – стварэнне базы даных азелянёных тэрыторый агульнага карыстання (паркаў, сквераў, бульвараў, лесапаркаў) для рэгулявання горадабудаўнічай дзейнасці на тэрыторыі г.Наваполацка і забеспячэння доступу насельніцтва да азелянёных тэрыторый агульнага карыстання.
Задачы праекта:
- абследаванне і складанне пераліку азелянёных тэрыторый агульнага карыстання;
- выкананне разлікаў забяспечанасці насельніцтва азелянёнымі тэрыторыямі агульнага карыстання з улікам перспектыўнай колькасці насельніцтва;
- складанне плана азелянёных тэрыторый агульнага карыстання;
- устанаўленне горадабудаўнічых рэгламентаў (абмежаванняў) выкарыстання азелянёных тэрыторый агульнага карыстання з улікам рэгламентаў (абмежаванняў) дзеючага генеральнага плана г.Наваполацка.
Схема будзе змяшчаць звесткі аб найменні (калі такое ёсць), месцазнаходжанні, межах, плошчы і балансе ўключаных у яе азелянёных тэрыторый агульнага карыстання, арганізацыях, якія ажыццяўляюць утрыманне азелянёных тэрыторый агульнага карыстання. Праектам будуць вызначаны, якія азелянёныя тэрыторыі агульнага карыстання з'яўляюцца паркамі, скверамі, бульварамі, батанічнымі садамі, дэндралагічнымі паркамі.
У адпаведнасці з Законамі Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце», «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе» заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, таксама будуць праведзены грамадскія абмеркаванні экалагічнага даклада па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і грамадскае абмеркаванне Схемы .
Заказчык Схемы – Наваполацкі гарадскі выканаўчы камітэт.
Распрацоўшчык Схемы: УП «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА».