Правядзенне дэкады прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх і ў маладзёжным асяроддзі

11.03.2022

На 01 сакавіка 2022 года ў вобласці адзначаецца рост колькасці злачынстваў, учыненых непаўналетнімі (з 14 да 24), асоб, якія ўчынілі злачынствы на 71,4% 64,7% (з 17 да 28).

Нязначна скарацілася колькасць злачынстваў, звязаных дзеяннямі сексуальнага характару ў адносінах да непаўналетніх на 8,6% (з 23 да 21).

Акрамя гэтага, за 2 месяцы г.г. прасочваецца негатыўная дынаміка ў павелічэнні злачынстваў, учыненых непаўналетнімі ў сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, звязаных са збытам (у 2 разы; з 0 да 2). Нараўне з гэтым у сельскай мясцовасці (Сенненскі раён) двума падлеткамі на прысядзібным участку вырошчвалася расліна (каноплі), якія змяшчаюць у сваім складзе тэтрагідраканнабінол.

Праведзеным аналізам устаноўлена, што вектар падлеткавай злачыннасці ссоўваецца ў бок учынення цяжкіх злачынстваў звязаных са збытам сінтэтычных псіхатропных рэчываў (альфа - PVP, міфедрон). Як правіла, дадзеныя злачынствы здзяйсняюцца ў складзе групы. Цяпер у вытворчасці органаў папярэдняга расследавання знаходзіцца 5 крымінальных спраў гэтай катэгорыі. Са злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх адзначаны рост злачынстваў па артыкуле 168 КК на 140 працэнтаў (з 5 да 12). У асноўным падазронымі прызнаваліся мужчыны (навучэнцы, студэнты) ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў. У сетцы Інтэрнэт учынена 9 злачынстваў па артыкуле 169 КК Рэспублікі Беларусь.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы