Таксама з 1 сакавіка 2022 года праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне транспартных сродкаў, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху з таніраваным шклом, ступень святлопрапускання якога не адпавядае патрабаванням Правілаў дарожнага руху (падпункт 2.4 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2 г. №551, падпункт 194.12 пункта 194 Правілаў дарожнага руху), а таксама на шкле і (або) у аконных праёмах устаноўлены не прадугледжаныя канструкцыяй дадатковыя прадметы або нанесены пакрыцці, у тым ліку плёнкавыя (пункт 37 дадатак 4 да Правілаў дарожнага руху).
На вялікі жаль пакуль не ўдаецца выкараніць п'янства за рулём. Нягледзячы на прапаганду па бяспечных паводзінах удзельнікаў дарожнага руху, якую праводзяць работнікі Дзяржаўтаінспекцыі, знаходзіцца яшчэ нямала грамадзян, якія не супраць у п'яным выглядзе пракаціцца на аўтамабілі або матацыкле падшафэ.
Калі вам стала вядома, што транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане алкагольнага ап'янення ці які не мае права кіравання, патэлефануйце па нумары 102.