25 лютага на тэрыторыі краіны праводзіцца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Не застанься абыякавым!». Мэта - прафілактыка ДТЗ, удзельнікі якіх пакідаюць месца ДТЗ

24.02.2022

ДАІ нагадвае, што ў адпаведнасці з п. 32. ПДР удзельніку дарожнага руху забараняецца пакідаць месца ДТЗ, перамяшчаць транспартныя сродкі, сляды і прадметы.

За парушэнне названага пункта Правілаў прадугледжана адказнасць па ч.2 арт. 18.16 КоАП у выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 25 базавых велічыняў з магчымым пазбаўленнем права кіравання на тэрмін да 2 гадоў.

Адначасова з гэтым нагадваем, што Правіламі прадугледжана права не паведамляць аб ДТЗ яго ўдзельнікамі ў ДАІ са складаннем так званага «еўрапратакола» пры адначасовым выкананні наступных умоў:

- у ДТЗ удзельнічалі толькі 2 транспартныя сродкі;

- прычынены толькі матэрыяльны ўрон транспартным сродкам;

- сума ўрону не перавышае 800 еўра;

- віна ва ўчыненні ДТЗ і сума прычыненага ўрону прызнаецца і не аспрэчваецца яго ўдзельнікамі;

- абодва кіроўцы маюць права кіравання адпаведнай катэгорыі;

- абодва транспартныя сродкі застрахаваны;

- абодва кіроўцы цвярозыя.

У выпадку, калі Вы сталі сведкам ДТЗ, просім паведаміць пра гэта ў Наваполацкі ГАУС па тэлефонах 029-5926956 або 102.

Не заставайцеся абыякавымi!

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы