Аб адказнасці за парушэнне выбарчага заканадаўства

21.02.2022

Выбарчым Кодэксам Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці артыкулам 49 вызначана, што асобы, якія перашкаджаюць свабоднаму ажыццяўленню грамадзянінам Рэспублікі Беларусь права свабодна абіраць і быць абраным, удзельнічаць у рэферэндуме, галасаванні аб адкліканні дэпутата, якія распаўсюджваюць заклікі, якія падахвочваюць або маюць на мэце заахвоціць да зрыву, або адмены, або пераносу тэрміну выбараў, рэферэндуму, да адмовы ад здзяйснення выбарчых дзеянняў, якія перашкаджаюць працы камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме нясуць адказнасць, устаноўленую заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Крымінальная адказнасць за перашкоды ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме, або рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян, або працы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата ўстаноўлена арт. 191 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь і прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 5 гадоў.

Акрамя гэтага, некаторыя дзеянні, звязаныя з парушэннем выбарчага заканадаўства падпадаюць пад адказнасць, устаноўленую Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.

Адказнасць можа наступіць за правядзенне агітацыі ў дзень выбараў, рэферэндуму, незаконнае прыцягненне або выкарыстанне грашовых сродкаў або матэрыяльных рэсурсаў пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, рэферэндуму, непрадстаўленне Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчай камісіі неабходных дакументаў, невыкананне іх рашэнняў і іншыя дзеянні.

Санкцыяй артыкула 10.9 КоАП Рэспублікі Беларусь за парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян прадугледжаны штраф да 15 базавых велічынь.

Варта таксама адзначыць, што ўлічваючы палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» дзеянні па перашкодзе законнай дзейнасці дзяржаўных органаў, у тым ліку Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата, а таксама законнай дзейнасці службовых асоб гэтых органаў, камісій, учыненага з прымяненнем насілля, пагрозы яго прымянення, падману, подкупу, а таксама прымянення насілля або пагрозы насіллем у адносінах да блізкіх названых службовых асоб у мэтах перашкоды іх законнай дзейнасці або прымусу да змянення характару такой дзейнасці або з помсты за выкананне імі службовых абавязкаў адносяцца да экстрэмісцкай дзейнасці.

Памочнік пракурора

г.Наваполацка Дзмітрый Дашкевіч

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы