У студзені бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці ўчынены 23 дарожна-транспартныя здарэннi, у якіх 6 чалавек загінулі і 32 атрымалі траўмы

18.02.2022

Значны ўплыў на ўзровень бяспекі дарожнага руху аказвае недысцыплінаванасць вадзіцеляў транспартных сродкаў і пешаходаў.

Як паказвае аналіз, у большасці выпадкаў дарожна-транспартныя здарэнні здзяйсняюцца з-за адсутнасці ўзаемнай павагі паміж удзельнікамі дарожнага руху, а таксама з прычыны прамога ігнаравання Правілаў дарожнага руху. Грубыя парушэнні Правілаў дарожнага руху, якія прыводзяць да аўтааварый з боку кіроўцаў - гэта перавышэнне хуткаснага рэжыму, парушэнне правілаў абгону і праезду скрыжаванняў, няпропуск пешаходаў на пешаходных пераходах, кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення, не маючы права кіравання транспартным сродкам, а таксама адсутнасць прылад пры перавозцы непаўналетніх пасажыраў. З боку пешаходаў - гэта пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы, нечаканы выхад на дарогу з-за транспартных сродкаў, рух па дарозе ў стане ап'янення, невыкарыстанне святловяртальных элементаў у цёмны час сутак.

Каб прадухіліць ДТЗ, з 17 па 20 лютага Дзяржаўтаінспекцыя правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў. Дзяжурствы будуць весці на небяспечных участках дарогі. Так, што будзьце вельмі ўважлівымі і выконвайце Правілы дарожнага руху.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы