У 2021 годзе пракуратурай горада Наваполацка праведзена 2 праверкі выканання заканадаўства аб зваротах грамадзян, па выніках якіх унесена 5 прадстаўленняў, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 19 асоб.
У 2021 годзе ў пракуратуру горада Наваполацка паступіла 358 зваротаў грамадзян і 115 зваротаў юрыдычных асоб. Са зваротаў вырашана 224 зварота грамадзян і 102 зварота юрыдычных асоб.
Па выніках разгляду зваротаў грамадзян у 2021 годзе пракуратурай г.Наваполацка ўнесена 16 актаў пракурорскага рэагавання.
У пракуратуру горада паступаюць абгрунтаваныя пісьмовыя і вусныя звароты грамадзян, якія патрабуюць прыняцця мер пракурорскага рэагавання.
Так, у красавіку 2021 года ў пракуратуру горада Наваполацка паступіла скарга грамадзянкі М. аб нязгодзе з рашэннем Наваполацкага ГАУС аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Па выніках вывучэння матэрыялу праверкі прынята рашэнне аб адмене прынятага ГАУС рашэння і накіраванні матэрыялу для правядзення дадатковай праверкі, па выніках якой узбуджана крымінальная справа, у дачыненні да вінаватай асобы пастаноўлены абвінаваўчы прысуд.
Пракуратурай г.Наваполацка ў Эканамічныя суды за 2021 год прад'яўлена 9 іскавых заяў у інтарэсах прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасці (з пераважнай доляй дзяржавы) на агульную суму 62559 руб.
Эканамічным судом іскавыя заявы задаволены.
На асабістым прыёме работнікамі пракуратуры г. Наваполацка за 2021 год прынята 138 грамадзян.
Аляксандр БЯДРЫЦКІ,
памочнік пракурора г.Наваполацка