Кансервацыя горных выпрацовак ажыццяўляецца на тэрмін і ў парадку, якія прадугледжаны праектамі кансервацыі горных выпрацовак, распрацаванымі і зацверджанымі недракарыстальнікамі.
Тэрмін кансервацыі горных выпрацовак не павінен перавышаць пяці гадоў і можа быць падоўжаны на тэрмін, які не перавышае пяці гадоў, шляхам унясення змяненняў у праекты кансервацыі горных выпрацовак.
Праекты кансервацыі горных выпрацовак, звязаных з распрацоўкай радовішчаў агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў і падземных вод, змены, якія ўносяцца ў іх, узгадняюцца з тэрытарыяльнымі органамі (абласнымі, Мінскім гарадскім камітэтамі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя) Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзяржпрамнаглядам.
У выпадку кансервацыі горнай выпрацоўкі недракарыстальнікам ствараецца камісія па кансервацыі горнай выпрацоўкі. У склад камісіі па кансервацыі горнай выпрацоўкі ўключаюцца прадстаўнікі недракарыстальніка, тэрытарыяльнага органа Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Дзяржпрамнагляду.
Кансервацыя горнай выпрацоўкі лічыцца завершанай пасля падпісання членамі камісіі па кансервацыі горнай выпрацоўкі акта аб кансервацыі горнай выпрацоўкі і яго зацвярджэння недракарыстальнікам.
Форма акта аб кансервацыі горнай выпрацоўкі зацвярджаецца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Ліквідацыя горных выпрацовак ажыццяўляецца ў адпаведнасці з праектамі ліквідацыі горных выпрацовак, распрацаванымі і зацверджанымі недракарыстальнікамі.
Праекты ліквідацыі горных выпрацовак, звязаных з распрацоўкай радовішчаў агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў і падземных вод, узгадняюцца з тэрытарыяльнымі органамі (абласнымі, Мінскім гарадскім камітэтамі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя) Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і і Дзяржпрамнаглядам.
У выпадку ліквідацыі горнай выпрацоўкі недракарыстальнікам ствараецца камісія па ліквідацыі горнай выпрацоўкі. У склад камісіі па ліквідацыі горнай выпрацоўкі ўключаюцца прадстаўнікі недракарыстальніка, тэрытарыяльнага органа Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Дзяржпрамнагляду.
Ліквідацыя горнай выпрацоўкі лічыцца завершанай пасля падпісання членамі камісіі па ліквідацыі горнай выпрацоўкі акта аб ліквідацыі горнай выпрацоўкі і яго зацвярджэння недракарыстальнікам.
Форма акта аб ліквідацыі горнай выпрацоўкі зацвярджаецца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.