Новы відэафільм МНС: «Топ асноўных прычын пажараў»

04.02.2022

Пажар з'яўляецца адным з самых сур'ёзных і частых відаў бедстваў! Штогод толькі ў Рэспубліцы Беларусь адбываецца каля 6 тысяч вогненных НС, у выніку якіх людзі не толькі губляюць маёмасць, але і расстаюцца з жыццём. Але з-за чаго адбываецца большая частка пажараў? Як іх пазбегнуць?

Новае відэа «Топ асноўных прычын пажараў», падрыхтаванае Цэнтрам даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю МНС на аснове статыстычных дадзеных, раскажа пра пяць самых распаўсюджаных прычын узнікнення пажараў у жылых дамах грамадзян, а таксама навучыць, як пазбегнуць небяспечных вогненных здарэнняў.

Такім чынам, якія ж найбольш частыя прычыны пажараў у дамах і кватэрах, і якая прычына з'яўляецца лідэрам у гэтым своеасаблівым ТОПе? Глядзіце відэафільм «Топ асноўных прычын пажараў» на нашым сайце, а таксама ва ўсіх афіцыйных суполках МНС у сацыяльных сетках.

Дзяліцеся нашымі матэрыяламі з блізкімі і сябрамі і будзьце ў бяспецы!

 

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы