Бяспека дзяцей - перш за ўсё!

24.01.2022

З 24 па 30 студзеня Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці правядзе "Тыдзень бяспекі". Гэта мерапрыемства накіравана на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

З 24 па 30 студзеня Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці правядзе "Тыдзень бяспекі". Гэта мерапрыемства накіравана на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

У 2021 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 40 аварый з удзелам дзяцей, у якіх 40 непаўналетніх атрымалі раненні, 4 - загінулі. З пачатку 2022 года зарэгістравана 1 ДТЗ, у якім пацярпела дзіця. Аварыя адбылася 12 студзеня ў Докшыцах. 7-гадовы школьнік трапіў пад колы аўто, перасякаючы праезную частку дарогі па нерэгулюемым пешаходным пераходзе. З атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі непаўналетні быў шпіталізаваны.

Супрацоўнікі ДАІ Віцебскай вобласці наведаюць сады, школы, каледжы, універсітэты для таго, каб нагадаць навучэнцам, іх бацькам, а таксама педагогам аб важнасці захавання Правілаў дарожнага руху паблізу праезнай часткі.

Выкананне ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху гарантуе зніжэнне аварыйнасці на дарогах.

Беражыце сябе і дзяцей!!

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы