-
Вы тут:
-
Галоўная
-
Навіны
-
Віншаванне кіраўніцтва горада Наваполацка хрысціянам, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня
25.12.2021

Паважаны ксёндз Аляксандр! Вернікі Каталіцкай царквы!
Шчыра віншуем вас з Раством Хрыстовым і надыходзячым 2022-м Новым годам!
Свята Раства ўмацоўвае веру ў дабро, напаўняе духоўнымі сіламі, дапамагае спасцігнуць вечныя каштоўнасці – любоў, міласэрнасць, уменне дараваць.
Сцвярджае ў грамадстве лепшыя хрысціянскія традыцыі – шанаванне бацькоў, якія падарылі жыццё, непахіснасць сямейных асноў, адданасць роднай зямлі.
У гэтыя святочныя дні прыміце самыя цёплыя пажаданні шчасця і здароўя, міру і радасці, аптымізму і поспехаў ва ўсіх добрых справах і пачынаннях.
Няхай святло Віфлеемскай зоркі прынясе мір, згоду і надзею, а 2022 год стане для вас шчаслівым часам новых ідэй і знакавых падзей!
З павагай,
Дзмітрый Дзямідаў,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
старшыня Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта
Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў