Адной з гарантаваных мер своечасовага выяўлення задымлення і абвесткі аб гэтым з'яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік (АПА) - маленькі, але жыццёва важны прыбор, які дазволіць папярэдзіць трагедыю і выратаваць не адно жыццё.
У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва ў перыяд з 4 па 12 снежня 2021г. у рэспубліцы пройдзе акцыя па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе «Апавяшчальнік у кожны дом».
Падчас яе правядзення мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы актывізуюць працу назіральных камісій з прыцягненнем усіх зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на дамы беспрацоўных грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.
Работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях правядуць індывідуальную прафілактычную работу па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і праверцы іх працаздольнасці ў домаўладаннях адзінокіх грамадзян, шматдзетных сем'яў і іншых прадстаўнікоў мэтавай аўдыторыі акцыі.
Акрамя таго, у месцах з масавым знаходжаннем людзей (гандлёвыя цэнтры, вакзалы, рынкі і інш.) з'явіцца наглядна-выяўленчая прадукцыя па тэматыцы акцыі, а сродкі масавай інфармацыі і інтэрнэт-рэсурсы напоўняцца матэрыяламі, якія асвятляюць пытанні ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і праверкі іх працаздольнасці.
Памятайце: заклад вашага дабрабыту - выкананне правілаў пажарнай бяспекі. Усталюйце пажарны апавяшчальнік, каб зберагчы сябе і сваіх блізкіх!