Аб правілах выезду на працу за мяжу

15.11.2021

ПРАВАПАРАДАК


Для грамадзян Беларусі існуе два спосабы працаўладкавання за мяжой: самастойна і пры садзейнічанні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць спецыяльны дазвол на ажыццяўленне дзейнасці.

Калі грамадзянін з'яжджае сам, то ўся адказнасць за пошук працы і адносіны з працадаўцам кладзецца на яго. Лепш за ўсё, папярэдне звязацца з дыпламатычным прадстаўніцтвам той краіны, у якую мае намер грамадзянін паехаць, азнаёміцца з правіламі ўезду ў краіну, знаходжання, ажыццяўлення працоўнай дзейнасці і выезду, даведацца пра працэдуру афармлення працоўнай візы.

Калі ж грамадзянін скарыстаўся паслугамі ліцэнзіята, то неабходна:

• пераканацца ў наяўнасці ліцэнзіі на працаўладкаванне за мяжой (атрымаць дадзеную інфармацыю можна па тэлефоне Дэпартамента і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў +375 17 218-52-64 або ўдакладніць на сайце МУС);

• заключыць з ліцэнзіятам дагавор на аказанне паслуг і запатрабаваць чэк або квітанцыю, якія пацвярджаюць іх аплату (у такім выпадку, пры неабходнасці, будзе падстава для кампенсацыі матэрыяльных і маральных выдаткаў у судовым парадку);

• праверыць наяўнасць у ліцэнзіята заключанага дагавора з замежным наймальнікам, у якога грамадзянін плануе працаваць;

• аформіць запрашэнне, для атрымання працоўнай візы;

• заключыць працоўны дагавор з замежным наймальнікам і запатрабаваць адзін экзэмпляр (арыгінал), зарэгістраваны ва ўпраўленні па грамадзянстве і міграцыі, да выезду на работу.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне «гарачай лініі» ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкама 60-34-81, даслаўшы зварот на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. альбо звярнуцца на адрас: г.Віцебск, пр-т Фрунзэ, д.41А (панядзелак-аўторак з 08.00 да 13.00).

Паважаныя грамадзяне! АГІМ Наваполацкага ГАУС нагадвае, што выязджаючы за мяжу, пастаўце ў вядомасць сваіх блізкіх, зрабіце сабе і вашым родным копіі вашага пашпарта, працоўнай дамовы. Пакіньце кантактныя тэлефоны працадаўцы ці фірмы, аформіце страхоўку ад няшчасных выпадкаў. Калі ў вас узніклі сумневы наконт ад'езду або вы апынуліся ў сітуацыі эксплуатацыі, тэлефануйце па тэлефоне гарачай лініі 60-34-81.

 

Аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі аддзела ўнутраных спраў Наваполацкага гарвыканкама
Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы