Выкарыстанне новых лічбавых тэхналогій, фарміраванне інфраструктуры і прававога асяроддзя для лічбавай эканомікі - асноўныя ідэі IX Форума з тэматычным напрамкам «Лічбавая эканоміка - драйвер інавацыйнага развіцця рэгіёну».
Даведачна: У 2019 г. у г. Віцебску ў VIII Форуме, з вызначальнай тэматыкай «Імпартазамяшчэнне», падпісана 17 пагадненняў аб міжнародным супрацоўніцтве, прынялі ўдзел 22 замежныя дзяржавы, 85 міжнародных дэлегацый.
Удзельнікам IX Форума ў Віцебску ў фармаце афлайн/анлайн будзе прапанавана прэзентаваць свае рэгіёны і кампаніі, абмеркаваць праблемныя пытанні, абмяняцца меркаваннямі ў рамках панэльных дыскусій «Разумны рэгіён», «Інавацыі і індустрыя», «Зялёная эканоміка і аграпрамысловы комплекс», азнаёміцца з выставачнымі экспазіцыямі «Інавацыйная тэхніка і абсталяванне ў аграпрамысловым комплексе», «Кластэры – драйверы рэгіянальнага развіцця» ў лёгкай прамысловасці, нафтахімічным і фармацэўтыка-медыцынскім кластары, у дрэваапрацоўцы і будаўнічай галіне, станкапрыборабудаванні і інш.
Праграмай Форума прадугледжаны:
– анлайн відэаканферэнцыі;
– панэльныя дыскусіі па актуальных пытаннях супрацоўніцтва;
– праца віртуальнай выставы на інтэрнэт-пляцоўцы;
– зносіны ў рэжыме відэаканферэнцсувязі наведвальнікаў і экспанентаў «Віртуальнай выставы»;
– анлайн праграма будзе праходзіць паралельна вочнай: выставы, канферэнцыі, b2b перамовы.
Фармат удзелу: партнёры Форума, экспаненты і ўдзельнікі анлайн/афлайн выстаў, канферэнцый і панэльных дыскусій, b2b перамовы.
Арганізатары IX Міжнароднага эканамічнага форуму «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы.» запрашаюць прыняць удзел і знайсці партнёраў у бізнэсе: ад электроннага гандлю і сэрвісаў да развіцця тэлемедыцыны, анлайн-навучання, інтэлектуальных сістэм жыллёва-камунальнага забеспячэння, інтэлектуальнай інтэграцыі і анлайн-каардынацыі гарадскіх служб, сэрвісаў і інфраструктур.
Поўная інфармацыя аб Праграме, агульных умовах, а таксама фарматах удзелу ў Форуме даступны на афіцыйным сайце: www.iipvit.by, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Тэлефон аргкамітэта Форума:
Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу +375 (212) 24 63 16, +375 33 613 31 91, +375 (44) 565-68-66.