Неасцярожнае абыходжанне з агнём самая распаўсюджаная прычына пажараў і гібелі ад іх людзей.
Не сакрэт, што ў Беларусі паліць вялікая колькасць насельніцтва, паводле звестак розных апытанняў, больш за 50% мужчын і 10% жанчын штодня рызыкуюць не толькі сваім здароўем, але і жыллём, пакідаючы непагашаныя недакуркі. Здавалася б, бяскрыўдныя дзеянні «дастаў-пакурыў-выкінуў», могуць прывесці да трагічнага ланцужка: «закурыў-выпіў-заснуў». Выклікаўшы тленне, сам недакурак праз некаторы час згасае, але ўтвораны ім ачаг тлення ператвараецца ва ўзгаранне. Так, сёлета ў Наваполацку па вуліцы Блахіна адбыўся пажар, на якім загінуў мужчына. Прычынай стала ўсё тая ж згубная звычка - курэнне.
Як паліць бяспечна (хаця б для захаванасці вашага жыцця):
1. Калі самі не можаце адмовіцца ад тытуню, не кідайце цыгарэты на падлогу і не паліце ў ложку;
2. Недакуркі трэба складаць у бляшаны слоік, напоўнены вадой. Забудзьцеся аб звычцы кідаць «бычкі» з лоджыі ці балкона;
3. Закрывайце на балконе або лоджыі вокны, а таксама не захоўвайце там лёгкаўзгаральныя вадкасці. Часам прыбірацца і не рабіць на балконе склад - добрае рашэнне не толькі для аматараў мінімалізму;
4. Усталюйце пажарны апавяшчальнік, які дапаможа своечасова апавясціць вас аб пажары.
Але памятайце! Лепшы сродак засцерагчы сябе ад наступстваў тытуню - зусім кінуць паліць. Не забывайце, што лятаючыя і п'яныя недакуркі могуць стаць прычынай скалечаных жыццяў, паламаных лёсаў і спаленай хаты.
Адным са спосабаў абароны Вашага жыцця можа стаць устаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, пра існаванне якіх сёння ведае кожны, але не ўсе пакуль разумеюць важнасць дадзенага прыбора.
Практыка паказвае, што ў домаўладаннях, абсталяваных аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, у шмат разоў павышаецца ўзровень бяспекі людзей, якія ў іх пражываюць.
Думаем, што дадатковых аргументаў у неабходнасці ўсталявання аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка проста не патрабуецца. І пагадзіцеся, што яго кошт, а гэта крыху больш за 10 рублёў, непараўнальны з коштам тых наступстваў, да якіх прыводзяць пажары, знішчаючы нажытую гадамі маёмасць, а часам, уносячы чалавечыя жыцці.
АПІ адчувальны нават да нязначнага задымлення ў памяшканні, што спрыяе хуткаму выяўленню ўзгарання на ранняй стадыі яго развіцця. Пры з'яўленні дыму ён падае магутны гукавы сігнал, які здольны апавясціць і нават абудзіць спячага чалавека.
Усталяванне апавяшчальніка не патрабуе спецыяльных ведаў і навыкаў. У камплекце да яго прыкладаецца падрабязная інструкцыя, утрымлiваючая ўсю неабходную інфармацыю аб мантажы, прыстасаваннi і правілах эксплуатацыі. АПА рэкамендуецца ўсталёўваць у цэнтральнай частцы столі з невялікім зрушэннем у бок акна або дзверы - там, дзе забяспечаны пастаянны паветраабмен. Найбольш удалым рашэннем можа стаць злучэнне апавяшчальнікаў у адзіную сетку з суседнімі дамамі ці кватэрамі ці вывад сігналу апавяшчальніка на святлогукавую прыладу, размешчаную на фасадзе хаты. Калі гаспадары дома, у якім адбыўся пажар, на сігнал не адрэагуе, трывогу паднімуць прахожыя або суседзі, у якіх паралельна спрацоўвае апавяшчальнік.
Наступствы пажараў незваротныя - загінуўшых у агні людзей ужо не вярнуць, магчымасці нешта выправіць, таксама няма. Устаноўлены вамі пажарны апавяшчальнік не толькі загадзя папярэдзіць аб пагрозе, але і дасць вам шанц на выратаванне. Будзьце асцярожныя, не забывайце аб небяспецы, якую нясе агонь!