Паважаныя навапалачане!

18.09.2026

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства! Самае маладое дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь напоўнена важнымі сэнсамі значнасці адзінства беларускага народа, пераемнасці пакаленняў, непахіснасці дзяржаўнасці і беларускай нацыі, адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Радзімы.

Гэты дзень вяртае нас да гістарычнай даты 17 верасня 1939 года, калі адбылася лёсавызначальная падзея ў гісторыі беларускага народа і яго дзяржаўнасці - уз'яднанне Заходняй Беларусі і БССР, тэрытарыяльна аформіліся межы нашай дзяржавы - сучаснай суверэннай Беларусі.

Дарагія землякі! Давайце беражліва захоўваць пачуццё духоўнай супольнасці, паважаць ратныя подзвігі і здзяйсненні продкаў, памятаць, што гістарычная памяць - гэта падмурак нашай будучыні. Наперадзе ў нас нямала адказных задач і важных спраў, рэалізаваць якія дапамогуць сумленную і добрасумленную працу, узаемапавагу, згуртаванасць і адзінства.

Жадаю вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, невычэрпнай энергіі і аптымізму, новых поспехаў у стваральнай працы на карысць роднага Наваполацка, сінявокай Віцебшчыны і любімай Беларусі!

Ігар Бурмістраў,
старшыня Наваполацкага гарадскога
выканаўчага камітэта

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы