Выбраныя воляй беларускага народа галоўныя сімвалы нашай суверэннай дзяржавы заснаваны на гераічнай гісторыі і адлюстроўваюць мірныя, стваральныя мэты беларускага грамадства. Сучасныя герб, сцяг і гімн аб'ядноўваюць лёсы розных пакаленняў беларусаў, увасабляюць у сабе вопыт дзяржаўнага будаўніцтва, з'яўляюцца арыенцірам на будучыню роднай Беларусі. Мірнай, моцнай і незалежнай.
Доўг і гонар кожнага беларуса - шанаваць і паважаць дзяржаўныя сімвалы нашай краіны. Яны выхоўваюць у падрастаючых пакаленнях патрыятызм і грамадзянскі абавязак, даюць магчымасць кожнаму з нас з пачуццём гонару і адказнасці ўсвядоміць сваю прыналежнасць да роднай краіны.
Няхай гэтае свята стане для кожнага з нас увасабленнем агульных перамог і дасягненняў, замацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці і гонару за сваю краіну. Толькі разам, пад адзіным флагам мы зможам паспяхова развіваць эканоміку, умацоўваць незалежнасць нашай краіны, будаваць сваю будучыню пад мірным небам.
Віншую вас з дзяржаўным святам! Здароўя, шчасця, дабрабыту і новых дасягненняў на карысць нашай любімай Беларусі!
Ігар Бурмістраў,
старшыня Наваполацкага гарадскога
выканаўчага камітэта